Глухая мінчанка прызнаная найпрыгажэйшай у Еўропе

Беларусь у гэтым конкурсе прадстаўляла Наталля Рабава, якая ў выніку атрымала тытул «Міс Еўропа». Конкурс праводзіцца ўжо адзінаццаць гадоў у розных краінах свету. Але беларускам яшчэ ні разу не ўдавалася заваяваць ніводнага тытула.

Наталля Рабава яшчэ школьніца. Яна ўжо валодае тытуламі «Супермадэль-2010» і «Суперфотамадэль-2011», заваяванымі на штогадовым Міжнародным фестывалі моды і фота «Млын моды». Наталля займалася ў Цэнтры маладзёжнай моды БДУ пад кіраўніцтвам вядомага беларускага дызайнера адзення Аляксандра Варламава, піша "Народная Воля".