Гол Аляксандра Глеба дапамог "Крылам Саветаў" абыграць "Апелдорн"
Самарскі клуб правёў таварыскі матч на зборах у Галандыі з мясцовым клубам трэцяга дывізіёна.
Як паведамляе "Прессбол", сустрэча завяршылася перамогай расійскіх футбалістаў — 3:1. Беларускі паўабаронца самарскага клуба Аляксандр Глеб правёў на полі ўвесь матч і на 60-й хвіліне рэалізаваў пенальці. У складзе пераможцаў упэўнена гуляў у абароне яшчэ адзін беларускі легіянер — Дзмітрый Верхаўцоў.