Гомель святкуе сваё 870-цігоддзе (фота)
Некаторыя святочныя мерапрыемствы прайшлі яшчэ ў пятніцу. А большая іх частка распачалася 8 верасня а 11-й гадзіне.
У праграме святкавання запланаваныя спаборніцтвы па футбольным фрыстайле, BMX-роварах, стрытболу ды графіці. Разнастайныя канцэрты і музычныя выступы пройдуць на цэнтральнай вуліцы — Савецкай (адзін з канцэртаў мае назву “Мой адрас — Савецкі Саюз”).
А 14-й гадзіне пачаўся “Бег на абцасах”, які стаў ужо традыцыйным для свята горада.
Скончыцца святкаванне Дня народзінаў Гомеля трэццім адкрытым гарадскім фестывалем тэатра агню і феерверкам.