Гомельскага аматара “крамольных маек” зноў затрымалі

Ён паспеў сказаць па тэлефоне, што яго вязуць у Чыгуначны РАУС, паведамляе БелаПАН. Можа быць, міліцыянтам не спадабаліся надпісы на майцы “19 снежня 2010 года — крывавая нядзеля” і “Далоў фашызм”.

Варта адзначыць, што спадара Няпомняшчых прынамсі ў чацвёрты раз затрымліваюць за “крамольныя” надпісы на вопратцы. Напрыклад, раней ён апынуўся ў пастарунку за надпісы “За Беларусь без Лукашэнкі” і “О Божа, хто намі кіруе”. Актывіста адпускалі з міліцыі без складання пратакола.