Гомельская міліцыя працягвае вайну з каноплямі

Агульная плошча пасеваў складала каля 3 га, паведамляе БелТА. Адно поле знаходзілася паблізу вёскі Цэгельня. Іншая плантацыя каля населенага пункта Сасноўка.

Знайшлі наркатычныя расліны ў рамках адмысловай праграмы "Мак". Яна доўжыцца ўсё лета. Гомельскія міліцыянты за гэты час знайшлі больш за 440 пасеваў канопляў і маку.