Гомельскія мытнікі канфіскавалі 35 кантрабандных ноўтбукаў
Іх везлі праз пункт пропуску гомельскай мытні "Новая Гута" ў аўтобусе пад кіраваннем беларуса.
У інструментальнай скрыні аўтобуса мытнікі знайшлі 35 ноўтбукаў, 22 сумкі да іх і 10 аптычных USB-мышаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, агульны кошт тавара склаў каля 50 млн рублёў.
Як паведамляе сайт гомельскай мытні, увесь тавар канфіскаваны, а па факце кантрабанды вядзецца праверка.