Google заплаціць $1 млн хакерам, якія змогуць узламаць браўзер Chrome

Прызавы мільён за адшуканыя ўразлівасці разаб'юць на некалькі дзесяткаў прызоў па 60, 40 і 20 тысяч долараў. Найвялікшы прыз атрымае хакер, які атрымае доступ да чужога ўліковага запісу ў Chrome, выкарыстаўшы для гэтага ўразлівасці самой праграмы, інфармуе РІА "Новости".