Горацкія чыноўнікі хочуць усталяваць помнік Максіму Гарэцкаму

Адпаведную прапанову чыноўнікі накіравалі ў Мінкульт. Яны прапануюць гэтак адзначыць 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, якое прыпадае на 2013 год.

У сваю чаргу, Мінкульт чакае ад Магілёўскага аблвыканкама і Горацкага райвыканкама матэрыялаў абследвання будынка. Толькі пасля іх ён вырашыць, што далей рабіць з домам.

Нагадаем, што дом, у якім пражываў Максім Гарэцкі ў 1926-1928 гадах, чыноўнікі плануць знесці да “Дажынак-2012”. Па іх словах, дом знаходзіцца ў аварыйным стане і не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Грамадскасць пратэстуе, і нават адбываўся збор подпісаў у Горках, Віцебску і Мінску.