Гродзенскага прапаршчыка аштрафавалі на 9 мільёнаў

Прапаршчыка судзіў Гарадзенскі міжгарнізонны ваенны суд. Акрамя штрафа, яму забаранілі кіраваць аўтамабілямі на працягу 5 гадоў, паведмляе “Ежедневник”.

Падчас разбіральніцтва было ўстаноўлена, што пакараны прапаршчык у лютым-сакавіку быў злоўлены п’яным за рулём двойчы. Гэта і стала прычынай суровасці пакарання.