Гродзенскі паэт Юры Гумянюк загінуў
Ён выпаў з акна на 9-м паверсе ў інтэрнаце непадалёк ад прыватнага дома, у якім ён жыў з маці-пэнсіянеркай.
Маці Гуменюка мяркуе, што гэта было забойства. Міліцыя папярэдне схіляецца да версіі самагубства, піша “Наша Ніва”.
Гумянюк працаваў на Беларускую рэдакцыю Польскага радыё. Слухачам ён быў вядомы пад псеўданімам Вацлаў Галімскі. Праграмы яго аўтарства ішлі таксама на незалежным радыё “Рацыя”.
43-гадовы Юры Гумянюк жыў экстравагантным, багемным жыццём. Ён пісаў вершы ў спецыфічнай дэкадэнцкай манеры. Яго захапляла стылістыка і эстэтыка міжваеннага часу. Гумянюк быў яркім аўтарам з групы гродзенскіх мадэрністаў 90-х. На 90-я прыпаў і пік яго творчай актыўнасці.