Гродзенскія раварысты праводзяць “Бардзюрныя пятніцы”
Такім чынам яны замяняюць забароненую ў горадзе “Крытычную масу”.
Аматары ровараў з Гродна абралі новую тактыку. Яны перанеслі масавыя заезды з праезджай часткі на ходнікі ды штомесяц пішуць лісты ўладам. А ў лістах скарзяцца на вельмі высокія бардзюры.
Менавіта таму папулярная ва ўсім свеце “Крытычная маса” ператварылася ў “Бардзюрную пятніцу”. Раварысты спадзяюцца, што ў іх атрымаецца дастукацца да сэрцаў гродзенскіх чыноўнікаў і тыя зробяць бардзюры больш прывабнымі для язды на роварах.