Губернатар Чалябінскай вобласці: "Стань знакамітым з метэарытам!"

"Частка гараджан хоча хутчэй забыць гэты дзень як страшны сон, іншыя ж бачаць у гэтым унікальныя магчымасці для горада і рэгіёна ўвогуле, — цытуе словы губернатара Міхаіла Юрэвіча РІА "Новости". — Якім бы не былі адносіны да дадзенай падзеі, падзенне метэарыта і, разам з ім, Чалябінская вобласць назаўсёды ўвойдуць у сусветную гісторыю".

Конкурс будзе праводзіцца на працягу сакавіка-красавіка. З пяці лепшых праектаў пераможцу абяруць жыхары вобласці. Ён атрымае больш за 3 тысячы долараў, а яго ідэя будзе рэалізаваная пры падтрымцы мясцовых уладаў.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў раніцай 15 лютага. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

Фота — ria.ru