Губернатар Хмяльніцкага хоча вярнуць беларусаў на рынкі вобласці
Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту УНІАН.
Сваё жаданне чыноўнік патлумачыў тым, што раней яны ўвесь час ездзілі набываць рэчы на Хмяльніччыну. Аднак зараз істотна паменшылі свае закупныя магчымасці. Губернатар нават адзначыў, што даў даручэнне кіраўніцтву ДАІ ў вобласці не звяртаць увагі і не спыняць аўтамабілі з беларускімі нумарамі.
Як паведамляе УНІАН,
Хмяльніцкая адміністрацыя падпісала з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам
праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага
супрацоўніцтва на 2012-2013 гады.