Гульцы ХК "Брэст" плануюць байкатаваць матч супраць "Металурга"
Матч апошняга тура адкрытага чэмпіяната Беларусі, прызначаны на 1 сакавіка, можа не адбыцца.
Як паведамляе champ.by, брэсцкія хакеісты намераныя байкатаваць паядынак. Яны хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да сітуацыі, якая склалася ў клубе. Па словах спартоўцаў, яны ўжо пяць месяцаў не атрымліваюць заробкі, а шэраг вядучых гульцоў каманды падалі на клуб у суд.
Нагадаем, што днямі экс-хакеіст "Брэста" Сяргей Паклін выйграў судовы працэс у клуба: суд пастанавіў выплаціць яму больш за сто мільёнаў рублёў. Такой жа дарогай пайшлі капітан каманды Раман Раманенка і абаронца Вадзім Навіцкі.