ГУУС: Выбух адбыўся на пероне ля другога вагона

Ён не ўдакладніў, у які бок накіроўваўся цягнік метро, аднак раней стала вядома, што цягнік рухаўся да станцыі "Інстытут культуры".

На месцы выбуху працуюць супрацоўнікі Генпракуратуры і МУС. Мінская міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.