Хлопцы падкінулі ў школу макет выбуховага прыстасавання

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, на нумар "102" патэлефанавала дырэктарка мясцовай школы. Яна паведаміла, што ў калідоры на 2-м паверсе будынка быў знойдзены падазроны прадмет, знешне падобны на выбуховае прыстасаванне.

Са школы праводзілася эвакуацыя 158 навучэнцаў, 16 дзяцей дзіцячага сада, 22 настаўнікаў і 15 работнікаў тэхнічнага персаналу. Сапёры высветлілі, што "бомбай" аказаўся муляж у выглядзе электрычнай платы з дэталямі і дратамі. Праваахоўнікі кажуць, што макет выбуховай прылады зрабілі і пакінулі ў школе вучні 10-га класу. Свой учынак яны растлумачылі жаданнем паглядзець на рэакцыю настаўнікаў і вучняў.

Фота — bymedia.net