Хутка можна будзе купіць квіткі на Алімпіяду-2014
Квіткі на сочынскую зімовую Алімпіяду хутка паступяць у продаж на тэрыторыі Беларусі.
Пакуль што набыць квіткі могуць толькі грамадзяне Расіі замежнікі, якія афіцыйна пражываюць у краіне. У іншых краінах купіць квіткі будзе можна толькі ў афіцыйных білетных агентаў. Іх прызначаюць мясцовыя Нацыянальныя алімпійскія камітэты.
Цяпер дэлегацыя НАК Беларусі знаходзіцца ў Сочы і вядзе заключныя перамовы наконт продажу квіткоў на тэрыторыі нашай краіны. Пра пачатак продажу квіткоў у Беларусі будзе паведамлена на сайце НАК і ў СМІ, адзначае БЕЛТА.
Фота — aif.ru