Індыйскага гвалтаўніка прымусілі працаваць на кароўніку
Маладога вяскоўца прызналі вінаватым у цяжкім злачынстве, але не маглі ўжыць іншага пакарання, бо на момант здзяйснення злачынства яму было толькі 17.
Цяпер асуджанаму 23 гады. 7 лютага хлопец пачаў адбываць сваё пакаранне. У кароўніку, дзе знаходзіцца каля 200 жывёл, ён павінен штодня праводзіць з 9 раніцы да 5 вечара. І так цягам паўгода, інфармуе ВВС.