Інтэрнэт-тролі сталі адной з прычын падзення іміджу навукі

Паводле іх версіі, негатыўныя каментары да навуковых навінаў і навукова-папулярным матэрыялаў у інтэрнэце аказаліся адным з самых негатыўных фактараў, якія ўплываюць на імідж навукі ў цэлым і такіх яе асобных галін, як нанатэхналогіі.

"Блогі досыць даўно пачалі ўплываць на працу сродкаў масавай інфармацыі. Тым не менш, атрымалася так, што мы сталі першымі, хто зацікавіўся тым, як каментары блогераў могуць паўплываць на ўспрыманне навукі ў грамадстве", — цытуе словы Дамінікі Брасар з універсітэта штата Вісконсін ў горадзе Мэдысан РІА "Новости".

Брасар і яе калегі высветлілі, што негатыўныя каментары блогераў ставяць пад сумнеў мэтазгоднасць існавання навукі. Каб прыйсці да такой высновы, навукоўцы прасачылі за рэакцыяй некалькіх тысяч добраахвотнікаў на навукова-папулярныя артыкулы, да якіх былі дададзеныя каментары "троляў".

Аказалася, што людзі, што чыталі артыкулы з каментарамі "троляў", значна ніжэй ацэньвалі значнасць навукі для грамадства ў параўнанні з добраахвотнікамі, якія праглядалі тыя ж самыя тэксты са звычайнымі водгукамі. Пры гэтым рэакцыя чалавека залежала ад яго адукацыі і рэлігійнасці. Звычайна рэлігійныя людзі і малаадукаваныя добраахвотнікі больш ахвотна верылі "тролям".

Фота — ria.ru