Інвалід-вазочнік судзіцца з дарожнымі службамі Бабруйска
Сяргей Мацкевіч перасякаў на сваім вазку пешаходны пераход па вуліцы Урыцкага, але не змог праехаць праз высокі бардзюрны камень.
У выніку няўдалых манеўраў ён выпаў з вазка на праезную частку і атрымаў траўмы, перадае naviny.by. Са словаў пацярпелага, бардзюрны камень быў вышынёй болей за 5 см (гэта максімум, вызначаны ў будаўніцтве).
Цяпер Сяргей Мацкевіч падаў у суд на Бабруйскае ўнітарнае камунальнае дарожна-транспартнае прадпрыемства і хоча спагнаць з яго 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральную шкоду.