Іран інвестуе ў Чэрвенскі рынак 200 млн долараў

Мінгарвыканкам і іранская кампанія "DIDAS-Со" падпісалі інвестыцыйную дамову, у адпаведнасці з якой у межах вуліц Аранскай, Маякоўскага і Аранжарэйнай мусіць быць пабудаваны шматфункцыйны комплекс "Чэрвенскі".

Іранская кампанія плануе ўкласці ў будаўніцтва 200 млн долараў. Агульная плошча комплекса складзе 150 тыс. квадратных метраў. Акрамя гандлёвых памяшканняў, тут будуць двухузроўневая падземная паркоўка на 1200 машына-месцаў, залы для заняткаў спортам і забаваў.

Праект комплекса распрацоўваюць спецыялісты з Англіі, паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама.