Іранскі інвестар адмовіўся ад праекту ў Веткаўскім раёне

У 2009 годзе іранцы выйгралі тэндэр на стратэгічную распрацоўку радовішчаў крэйды ва ўрочышчах Падкаменне і Шырокае, размешчаных у Веткаўскім раёне, піша “Рэспубліка”. Праектная магутнасць будучага завода была разлічаная на выпуск 1 мільёна тон цэменту ў год, кампанія павінна была ўкласці ў праект не меней за 200 мільёнаў долараў.

Праблема ўзнікла з афармленнем арэнды зямельных участкаў, якім заняліся ў пачатку 2011 года. Праект адпаведнай дамовы, які даслаў іранскі бок, не адпавядаў беларускаму заканадаўству. Інвестару прапанавалі скарэктаваць дакумент і паабяцалі вырашыць пытанне з фіксаванай стаўкай арэнднай платы за зямлю на 50 гадоў. Аднак да сённяшняга дня ніякага адказу ад кампаніі "Azarab" няма.