Іспанцы могуць не пабачыць футбольны матч Беларусь – Іспанія

Пакуль ні адна з іспанскіх тэлекампаній не збіраецца паказваць гэтую гульню, так як не было дасягнута пагадненне з нагоды кошту трансляцыі. Нямецкая кампанія Sportfive, якая валодае правамі на трансляцыю гульні, просіць 1,5 мільёна еўра, хоць першапачаткова прасіла ўдвая больш - 3 мільёны. Але іспанцы асцерагаюцца, што праз складаную эканамічную сітуацыю ў краіне не змогуць дазволіць сабе і гэты кошт, паведамляе БелТА.

 

Праблемы з набыццём правоў вяшчання матчаў у іспанскіх тэлеканалаў узнікаюць не ўпершыню. Падобная сітуацыя была перад гульнёй з Грузіяй у верасні. Тым не менш тады бакам удалося дамовіцца.

 

Гульня, нагадаем, пройдзе 12 кастрычніка на мінскім стадыёне “Дынама”. Беларускае тэлебачанне збіраецца весці прамую трансляцыю.