Івана Гапонова могуць выслаць з Беларусі
Беларускія ўлады працягваюць працэдуру пазбаўлення асуджанага ўчора да штрафу расіяніна Івана Гапонава віду на жыхарства ў Беларусі.
Маці Івана Сабіра Атакшыева спадзяецца, што яе сыну дазволяць па-ранейшаму пражываць у Беларусі.
"Я абдумвала, што могуць ануляваць від на жыхарства. Але гэта абсурд, мы тут жывем шаснаццаты год", — заявіла яна РІА "Новости" пасля вынясення прысуду ў чацвер.
Атакшыева спадзяецца на станоўчае рашэнне гэтага пытання.