Каб пабудаваць 3-ю лінію метро, трэба знесці 95 будынкаў
Пра гэта было заяўлена на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Высветлілася, што ў зоне будаўніцтва размешчана 66 адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, 29 жылых дамоў, з якіх большасць — прыватныя. Жыхары васьмі жылых дамоў ужо адселеныя, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна злучыць паўднёвыя і паўночныя раёны сталіцы з цэнтрам. Яна пройдзе пад ракой Свіслач. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адчыніць у 2017 годзе.
Фота — tut.by