Каля Смалявічаў п'яны кіроўца збіў дваіх дзяўчат
Яны загінулі на месцы. Здарэнне адбылося мінулай ноччу.
Як паведамляе БЕЛТА, дзяўчаты (1991 і 1992 гадоў нараджэння) стаялі на абочыне, калі на іх наляцеў на чужой машыне 33-гадовы мужчына. З месца здарэння ён уцёк.
Па Мінскай вобласці быў аб'яўлены план "Перахоп" і праз гадзіну яго затрымалі. Высветлілася, што "Фіят Пунта" ён узяў на пракат. Цяпер кіроўцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Фота — tvr.by