Каманда Лукашэнкі абыграла чэхаў на Калядным турніры
У фінале гэтага хакейнага турніру прэзідэнцкая дружына будзе змагацца з расіянамі.
Матч прайшоў 6 студзеня ў сталічным Палацы спорту, яго вынік — 9:1. Гэта быў заключны паядынак папярэдняга этапу ІХ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі. Такім чынам, каманда Аляксандра Лукашэнкі выйшла ў фінал спаборніцтваў, перадае БЕЛТА.
У іншым матчы заключнага дня папярэдняй стадыі ў групе А канадцы разграмілі швейцарцаў — 12:2 і атрымалі права пазмагацца за бронзу. Беларусы ў папярэдніх матчах разграмілі 4 студзеня Швейцарыю — 11:4, а 5 студзеня згулялі ўнічыю з Канадай — 4:4.