Камерцыйныя забудоўшчыкі прыпынілі продаж кватэр

Больш за ўсё новы курс збянтэжыў забудоўшчыкаў, якія бралі на будаўніцтва крэдыты ў валюце. Як патлумачылі “Камсамолцы” ў адной з будаўнічых кампаній, раней яны прадавалі жытло на 2 мільёны 700 тысяч за квадратны метр, або па 900 долараў у эквіваленце. А цяпер трэба пералічыць цану з улікам новага курса долара (3400 рублёў). Бо калі прадаваць па старой цане, то гэта будзе нават ніжэй за сабекошт.