Камунальнікі не могуць разлічыцца з леснікамі

Камунальнікі завінаваціліся леснікам за пастаўленае драўнянае паліва каля 5 мільярдаў рублёў. Пра гэта заявіў чыноўнік Міністэрства ЖКГ Анатоль Шагун.
Шагун: "Пратэрмінаваная запазычанасць, на жаль, ёсць. Лічбы гэтыя вагаюцца ад 1 мільярда ў ацяпляльны перыяд, калі мы атрымліваем даходы ад насельніцтва, да 4-5 мільярдаў у міжацяпляльны".