Каналізацыяй ў Гродне зоймуцца літоўцы
Літоўская кампанія Požeminiai darbai выканае дамову па рэканструкцыі каналізацыйных помпавых сістэм у Гродне.
Працы будуць доўжыцца 14 месяцаў, а іх кошт складае 14 мільярдаў рублёў (3,33 млн.еўра).
Праект фінансуецца за кошт сродкаў Сусветнага банка і прадпрыемства "Гроднаводаканал", паведамляе блог Гродна S13.