Кандыдата ў прэзідэнты Францыі Франсуа Аланда закідалі мукой
Інцыдэнт адбыўся падчас сустрэчы кандыдата з выбарцамі ў Парыжы.
Франсуа Аланд — кандыдат у прэзідэнты Францыі ад Партыі сацыялістаў і галоўны сапернік цяперашняга кіраўніка дзяржавы Нікаля Сарказі на будучых выбарах.
Як паведамляе РБК, падчас сустрэчы з выбарцамі да Аланда наблізілася 45-гадовая Клер Сеген і высыпала на яго пакет мукі. Пры гэтым жанчына крычала, што сацыялісты ў горадзе Лілі "спрабавалі яе забіць" і яна "не змагла дамагчыся справядлівасці". Праз некалькі імгненняў яе затрымала ахова і даставіла ў паліцэйскі пастарунак.
Падчас інцыдэнту Аланд захоўваў спакой, а пазней напісаў у сваім акаўнце ў Twitter, што не злуецца на жанчыну.