Кандыдатам у дэпутаты аддадуць самы рэйтынгавы час на БТ
Яны будуць выступаць перад выбаршчыкамі з 17.00 да 20.00.
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік пасля нарады, на якой разглядаліся пытанні выкарыстання СМІ ў пэрыяд выбарчай кампаніі, паведамляе радыё “Свабода”.
Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня. 15 ліпеня афіцыйна стартуе выбарчая кампанія.