Канібалы сарвалі выбары — яны з'елі выбарцаў
Здарэнне адбылося ў Папуа-Новай Гвінеі.
Канібалы з'елі сямёх чалавек, якія, на іх думку, займаліся чорнай магіяй і ашуквалі хворых людзей. Як піша газета The Telegraph, пасля такога жыхары горада Маданг вырашылі заставацца ў сваіх дамах і не ісці на мясцовыя выбары.
Паліцыі ўдалося затрымаць 29 чалавек, якія падазраюцца ў канібалізме. Сярод іх ёсць нават 13-гадовы хлапчук. Цікава, што дзеянні канібалаў былі падтрыманыя некаторымі палітыкамі з Маданга.