Кантралёры запрашаюць бізнэс за круглы стол

Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску журналістам дырэктар дэпартамента Рыгор Вярэмка, перадае БЕЛТА.

"Наша структура непасрэдна звязана з суб'ектамі гаспадарання, з бізнэсам, таму мы будзем працаваць з імі ў адкрытую і ўшчыльную", — адзначыў Вярэмка. У сувязі з гэтым ДФР мае намер праводзіць рэгулярныя сустрэчы, круглыя сталы, семінары, нарады з бізнэсам. У бліжэйшы час такая сустрэча адбудзецца з банкаўскімі структурамі. "Ні ў якім разе гаворка не ідзе аб узмацненні жорсткасці падыходаў", — падкрэсліў дырэктар дэпартамента.