Канцэрт Стынга ў Мінску адмянілі, бо кепска прадаюцца квіткі
Прычынай называецца "складаная фінансавая сітуацыя" ў краіне.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў канцэртным агенцтве Allstars, якое займалася арганізацыяй выступу.
Канцэрт павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў "Мінск-Арэне". Але квіткі на канцэрткепска прадаваліся, таму агенцтва перанесла яго ў Вільню. Плануецца таксама, што для беларускіх прыхільнікаў будзе арганізаваны тур у Літву. Усе ахвочыя могуць звяртацца ў агенцтва.
Арганізатары раяць здаваць квіткі на мінскі канцэрт спевака, бо ў Вільні яны дзейнічаць не будуць. Нагадаем, кошт квіткоў на шоў у Мінску складаў ад 150 тысяч да 1,5 млн рублёў.