Кардынал Казімір Свёнтак знаходзіцца ў цяжкім стане

Нагадаем, што Свёнтак — адзін з найстарэйшых каталіцкіх біскупаў свету, сёлета яму спаўняецца 97 гадоў. У 2010 годзе кардынал атрымаў траўму шыйкі сцягна, а потым перанёс хірургічныя аперацыі. Нейкі час яго стан быў цяжкім, потым ён пайшоў на папраўку. 


Аднак сёння, як паведамляе БЕЛТА, арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў усіх вернікаў маліцца за Казіміра Свёнтака. Кардынал знаходзіцца ў цяжкім стане, і лекары робяць усё магчымае, каб ён акрыяў.