КДБ абараніў Беларусь “ад умяшання ва ўнутраныя справы”
Камітэт дзяржбяспекі разам з іншымі праваахоўнымі органамі адстаяў стабільнасць у развіцці дзяржавы і выбар беларускага народа.
Пра гэта сёння заявіў журналістам старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. З яго словаў, камітэт не дазволіў умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі.
20 снежня чэкісты адзначаюць Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Паводле Вадзіма Зайцава, праца яго ведамства ўдасканальваецца. Высілкі канцэнтруюцца на абароне канстытуцыйных асноваў, дзяржаўных таямніц, інфармацыйнай бяспекі і барацьбе з тэрарызмам, паведамляе БЕЛТА.