КДБ затрымаў дваіх падпалкоўнікаў фінансавай міліцыі

Маецца на ўвазе старшы інспектар па асабліва важных справах упраўлення ўласнай бяспекі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК падпалкоўнік фінансавай міліцыі Д. На працягу некалькіх гадоў ад заснавальнікаў і службовых асоб камерцыйных структур сталіцы ён атрымліваў грашовыя ўзнагароды за спрыянне ў вырашэнні розных праблем, звязаных з правядзеннем кантралюючымі органамі праверак. На гэтыя сродкі інспектар будаваў двухпакаёвую кватэру ў элітным доме.

Пры атрыманні хабару ў памеры 2500 долараў афіцэр быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ.

У Гродне таксама пры атрыманні хабару (у памеры 570 долараў) затрымалі старшага інспектара фінансавай міліцыі падпалкоўніка Х. На працягу апошніх гадоў ён неаднаразова атрымліваў у якасці хабараў ад аднаго з жыхароў Гродна розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грошы за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спыненні расследавання распачатай у дачыненні да яго крымінальнай справы, паведамляе БелаПАН.