КДК апублікуе ў інтэрнэце "чорны спіс" ілжэпрадпрымальнікаў
Яго абяцаюць размясціць у студзені 2013 года на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Пра гэта паведаміла супрацоўніца Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Таццяна Жданава, перадае interfax.by.
Па яе словах, гэта будзе рэестр суб'ектаў гаспадарання з сумнеўнай рэпутацыяй. На думку Жданавай, публікацыя такога спісу дазволіць суб'ектам гаспадарання "ўдакладніць свайго контрагента па бізнэсе".
Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рыгор Верамко гаворыць, што ў гэта рэестр могуць трапіць фірмы са сферы гандлю, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. Магчымая колькасць такіх фірмаў не называецца.
Фота — nnm.ru