Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады да справядлівага суду

"Я глыбока шкадую аб асуджэнні беларускім судом 17 лютага да чатырох гадоў зняволення спадара Парфянкова, сябра выбарчага штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, які ўзяў удзел у дэманстрацыях, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Палітычным матывам няма месца ў судовым працэсе", — гаворыцца ў заяве баранэсы Эштан.

Яна заклікала беларускія ўлады "забяспечыць справядлівы і адкрыты суд усіх асобаў, якія абвінавачваюцца за іх ролю ў прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2001 года, у тым ліку за ўдзел у паслявыбарных дэманстрацыях".