Хакейны клуб “Дынама” узяўся за выпуск мінералкі
Новы прадукт з'явіцца ў продажы са студзеня 2013 года.
Гэта сумесны праект спартовай каманды і прадпрыемства “Дарыда”, паведамляе onliner.by. Вада будзе здабывацца з артэзіянскай свідравіны глыбінёй 266 метраў.
Чакаецца, што на працягу 2013 года будзе прададзена каля мільёна бутэлек вады “Дынама”. Нагадаем, што раней было абвешчана аб выпуску піва і арэшкаў “Дынама”. А ўжо зараз у крамах можна знайсці аднайменныя чыпсы і цукар.