Харваты прагаласавалі на рэфэрэндуме за ўступленне ў ЕС
Рэферэндум прайшоў у нядзелю.
Пасля падліку 30% галасоў 67% выбаршчыкаў выказаліся за сяброўства Харватыі ў Еўрасаюзе.
Летась Харватыя падпісала пагадненне аб уступленні ў Еўрасаюз у ліпені 2013 году. Для гэтага балканскай краіне трэба выканаць яшчэ шэраг фармальнасцяў.
Супраць еўраінтэграцыі выступілі харвацкія нацыяналісты. У суботу ў сталіцы Заграбе яны правялі дэманстрацыю пратэсту. У сутыкненнях з паліцыяй былі параненыя некалькі чалавек, яшчэ трое – затрыманыя, паведамляе “Радыё Свабода”.