Камарыныя хмары сабраліся пад Мядзелам (фота)
Незвычайную падзею зафіксавалі ў нядзелю 13 траўня каля вёскі Мікольцы Мядзельскага раёна.
Фотаздымкі з надзвычайных камарыных хмараў апублікаваў партал TUT.BY. Відавочцы кажуць, што камары, на шчасце, не кусаліся. Пры гэты гуд ад камароў стаяў такі, што і машын не было чуваць.







