Хосні Мубарака могуць вызваліць па стане здароўя

Абаронцы хадайнічаюць аб датэрміновым вызваленні Мубарака ў сувязі са станам яго здароўя, перадаюць інфармагенцтвы. У егіпецкім заканадаўстве ёсць артыкул, які дазваляе вызваляць цяжка хворых, а Мубарак пакутуе на некалькі захворванняў. Былы прэзідэнт Егіпта мае патрэбу ў складаным лекаванні і кантролі за станам арганізму, а гэта немагчыма забяспечыць у турэмным стацыянары.

У мінулы аўторак Хосні Мубарак быў экстрана шпіталізаваны з падазрэннем на інсульт. Затым афіцыйныя егіпецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра яго клінічную смерць.