"Хуткая дапамога" ў Магілёве будзе ездзіць радзей
Такое рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам.
Як інфармуе БелаПАН, рашэнне прынятае ў рамках тэрытарыяльнай праграмы дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскай дапамогай.
Па словах галоўнага лекара Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандра Старавойтава, сёння праца дыспетчарскай службы дазваляе фільтраваць выклікі. Да таго ж, пры паліклініках працуюць брыгады неадкладнай дапамогі. А частку выклікаў медыкі пераадрасоўваюць на паліклінікі, калі гэта не патрабуе экстранага выезду.
Дарэчы, па звестках медыкаў, летась Магілёве "хуткую" выклікалі ў сярэднім ад 500 да 700 раз у суткі.