Кілаграм цыбулі ў Ганцавічах каштуе 11 долараў

І нават гэтай вясной кошт такой цыбулі спачатку быў 9 тысяч за кілаграм. Раней пасяўной цыбулькай гандлявалі і ў крамах райспажыўсаюзу, і ў аддзяленнях паштовай сувязі. Цяпер нават шапік "Брэстнасеннегародніна" ўпрыгожаны надпісам: "Цыбулі-сяўка не будзе". Затое ў прыватнікаў яе процьма.


Многія жыхары рэгіёна сёлета адмаўляюцца набываць цыбулю па такіх коштах і высаджваць яе на прысядзібных участках. Народ спадзяецца, што ўвосень за гэтыя грошы набудзе цыбулю на ўсю зіму.