Кіраўніцтва справамі прэзідэнта злавілі на блакітных ёлках

Нагадаем, што новы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман паведаміў пра тры крымінальныя справы, звязаныя з дзейнасцю Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Як інфармуе Радыё "Свабода", крымінальная справа пачатая супраць намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпкорпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсервіс". Чыноўніка падазраюць у тым, што ён скраў саджанцы блакітнай ёлкі, якія пазней прадаў. Сума стратаў — крыху больш за 1 мільён 400 тысяч рублёў.

Яшчэ дзве справы звязаныя з дамовамі на рэканструкцыю будынку Савету рэспублікі. Заказчыкам выступала Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У дакументы для аплаты ўносіліся яўна завышаныя кошты работ, а таксама звесткі аб працах, якія насамрэч зусім не выконваліся. Страты бюджэту — 450 і 300 мільёнаў рублёў адпаведна.

Фота — greensad.com.ua