Кіраўнік дзяржавы: няхай Каляды нас аб'ядноўваюць

Лукашэнка адзначыў, што светлыя калядныя дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, якая ўзвышае над буднямі ў радасным чаканні цуду.

"У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэтае сямейнае свята ў коле блізкіх каля хатняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных повязяў і дзелячыся адзін з адным усімі багаццямі душы, — цытуе віншаванне БЕЛТА. — Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўспамінаючы адыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню. Няхай жа Раство аб’ядноўвае нас, дапамагае рабіць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай цудоўнай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту.

Фота — mk.ru