Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі сустрэнуцца ў Маскве
Беларуская дэлегацыя адправіцца сёння ў Маскву для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС дзвюх краін.
На калегіі плануецца прыняць праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2012-13 гады. Яна будзе прадстаўлена на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паведамляе "Інтэрфакс".
У прыватнасці, бакі ўзгодняць пазіцыі ў рамках ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый. А таксама абмяркуюць пашырэнне інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД, функцыянаванне Мытнага саюза і стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы.