Кіроўца мікравэна падрэзаў аўтамабіль аператыўнага прызначэння (відэа)
Гэтая сітуацыя адбылася раніцай у сераду на перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Янкі Купалы ў сталіцы.
Як інфармуе сайт onliner.by, аўтамабіль спецпадраздзялення "Страла" суправаджаў БТР. Ён рухаўся з уключанымі маячкамі і сірэнай, аднак кіроўца цёмнага мікравэна не ўбачыў спецмашыну і выехаў на перакрыжаванне, падрэзаўшы яе.